Раскрываецца змест работы над словам на ўроках беларускай мовы і літаратуры. За аснову ўзяты словы з невядомай вучням семантыкай, якія сустракаюцца ў практыкаваннях, літаратурных творах вучэбных дапаможнікаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (5–7 класы агульнаадукацыйных школ; 6–8 класы спецыяльных агульнаадукацыйных школ для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення). Невядомая вучням лексіка сістэматызавана ў слоўнікавыя пералікі.
Дапаможнік адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, настаўнікам-дэфектолагам спецыяльных агульнаадукацыйных школ для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні і настаўнікам агульнаадукацыйных школ, якія працуюць у класах інтэграванага навучання.